Як прасунуць сваю некамерцыйную ініцыятыву, калі ў кішэні літаральна некалькі рублёў? Dzigital-хуліганкі запрашаюць цябе 1 верасня на майстар-клас аб тым, як некамерцыйным арганізацыям і ініцыятывам заявіць пра сябе праз сацыяльныя сеткі амаль без бюджэта. Мерапрыемства будзе карысным для тых, у каго няма досведу з сеткамі і прасоўваннем.

Што будзе на майстар-класе?

— табе дапамогуць вызначыцца з стратэгіяй прысутнасці тваёй арганізацыі ці ініцыятывы ў сацыяльных сетках;

— расскажуць і пакажуць, як рабіць візуальны матэрыял для вашых суполак і дзе шукаць фота;

— дадуць парады, як напісаць тэкст, які трапіць у сэрца вашай аўдыторыі;

— разбяруцца, як камуніцыраваць з аўдыторяй з дапамогай гейміфікацыі і відэа.

Хто робіць: 

Dzigital – гэта адукацыйны праект аб тым, як выжыць у лічбавую эпоху. Dzigital робіць майстар-класы, запісвае падкасты, вядзе адмысловы Telegram-канал і распрацоўвае чэк-лісты для digital-спецыялістаў і спецыялістак.

Майстар-клас правядуць: 

Дзіяна Ляшкевіч – сузаснавальніца Dzigital і менеджерка сацыяльных сетак Цэнтра новых ідэй. Працавала PR-менеджеркай праектаў Еўрапейскага саюза ў рэгіёнах.

Наста Пілюгіна – журналістка Радыё Свабода і сузаснавальніца Dzigital.

Цябе чакаюць 1 верасня ў 16.45 у Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў (IBB Minsk). Мерапрыемства будзе ў аўдыторыі Бон. Майстар-клас скончыцца ў 18.00. Уваход вольны.

Збіраецеся прыйсці? Раскажыце пра сябе ў гэтай форме, а вядучыя дадуць адказы на вашы пытанні падчас майстар-класа.

Гэты воркшоп ладзіцца у межах фестывалю гарадскіх сацыяльных ініцыятываў IBB JubiläumsFest, які прысвечаны 25-годдзю адукацыйнага цэнтра. Уваход на актыўнасці фестываля бясплатны для ўсіх жадаючых.  Поўная праграма тут.