Здаецца, віцебскай традыцыі і добрай нагодзе збірацца па першых чацверах месяца ўжо добра гадоў. Здаецца, пайшоў трэці сезон.

Для Vitebsk4.me «Добрая нагода» — любімы праект, таму што, як бачыцца, жывая камунікацыя і гарачыя абмеркаванні — тое, чаго так часта не хапае сучасным актывіст_кам і проста неабыякавым людзям.

6 лютага адбудзецца чарговая сустрэча. Правілы знаёмыя: кожнаму, у каго ёсць чым падзяліцца і што абмеркаваць, ёсць месца на імправізаванай сцэне і магчымасць выказацца.

Чым можа быць карысна «Добрая нагода» персанальна для вас?

Па-першае, тут можна сустрэць аднадумцаў, якія могуць стаць вашымі добрымі сябрамі ці калегамі па праекце.

Па-другое, вы можаце распавесці шырокаму колу людзей пра ўласную задуму / праект / ідэю — і атрымаць зваротнае меркаванне, дапамогу і новы погляд.

Па-трэцяе, ініцыятыва ці задума могуць з’явіцца проста на сустрэчы.

Карацей, што ж такое «Добрая нагода» сёння?

Не проста пляцоўка для знаёмстваў і камунікацыі актыўных людзей Віцебска, але — месца пра натхненне і любоў да горада, які можна палепшыць толькі разам.

Сустрэча адбудзецца ў пабе «Торвальд» (вул. Талстога, 1) 6 лютага. Пачатак а 18.00.