Летнік “Больш цела!” для дзяўчат ад 18 да 25 гадоў адбудзецца 16-18 жніўня 2019. Летнік – гэта 3 дні на прыродзе ў намётах, размовы пра цялеснасць, бодзіпазітыў, фемінізм, арт-тэрапію, негвалтоўную камунікацыю, разлад харчовых паводзінаў і іншае. Дэдлайн падачы заявак – 10 жніўня (23:59).

Тэмы летніка

  • Цялеснасць
Варкшоп ад Наталлі Манькоўскай пра разуменне свайго цела.
  • Фэтфобная рэклама
Дыскусія ад Машы Колб пра вобразы, якія малюе сучасная рэклама і як гэта на нас уплывае.
  • Маё цела і інтымнае жыццё
Дыскусія ад Благіні Анастасіі пра тое, як у інтымных стасунках знайсці сябе.
  • Разлады харчовых паводзінаў
Інтэрактыўная лекцыя ад Машы Бараноўскай пра гэтае псіхічнае захворванне і метады барацьбы з ім.
  • Негвалтоўная камунікацыя
Лекцыя Ані Агеевай пра будаванне зносінаў на падставе ўзаемнай павагі і Я-выказванняў.
  • Арт-тэрапія
Варкшоп ад Ані Агеевай, які дапаможа прапрацаваць асабістыя псіхалагічныя праблемы.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу ў Летніку складае 25 руб. (у кошт уваходзіць даезд у абодва бакі з Менску да месца правядзення, харчаванне, уся праграма). Дадаткова кожнай удзельніцы трэба будзе мець свой спальнік і дыванок. Калі ты ня маеш магчымасці аплаціць удзел цалкам, але вельмі жадаеш паехаць, напішы на пошту bolsh.cela@gmail.com.

Хутчэй запаўняй анкету, а ўсю дадатковую інфармацыю пра Летнік глядзі на сайце ініцыятывы.