Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае каардынатара ці каардынатарку школы лічбавай бяспекі DSS375.
Апісанне пазіцыі: Каардынатар/ка адказвае за забеспячэнне адміністрацыйнай, інфармацыйна-лагістычнай і змястоўнай працы школы лічбавай бяспекі. Чакаецца, што будучы супрацоўнік/ніца зможа ацаніць розныя тэхнічныя прылады і сістэмныя прыкладанні з пункту гледжання бяспекі, прыватнасці і выгоды выкарыстання для мэтавай аўдыторыі непрафесійных IT карыстальнікаў/ніц; лёгка тлумачыць складаныя тэхнічныя пытанні ў практычным бытавым кантэксце; будзе мець досвед працы ў некамерцыйнай арганізацыі і дакладнае разуменне працы з рознымі тыпамі пагроз у сферы лічбавай бяспекі.
Абавязкі:
- Прасоўванне школы лічбавай бяспекі сярод мэтавых груп;
- Пошук новых партнёраў і партнёрак праекта;
- Агульная лагістычная, адміністрацыйная і інфармацыйная падтрымка ўсёй дзейнасці ў рамках школы;
- Сумесна са спецыялістамі і спецыялісткамі школы лічбавай бяспекі арганізацыя навучальных трэнінгаў і канферэнцый ў межах працы школы;
- Арганізацыя ўзаемадзеяння і лагістычнай падтрымкі ўдзельнікаў/ніц трэнінгаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, мэтавых груп, трэнераў, экспертаў/ак і партнёраў/ак у межах дзейнасці школы;
- Арганізацыя і каардынаванне працы каманды школы;
- Падрыхтоўка перыядычных справаздач і праектных заявак;
- Вядзенне праектнай дакументацыі;
- Праца з праектамі школы лічбавай бяспекі ў рамках стратэгіі БДПЧ;
- Пераклад інфармацыі ў рамках праекта з/на рускую, беларускую, англійскую мовы;
- Паездкі па Беларусі і за мяжу, звязаныя з рэалізацыяй праекта школы;
- Іншыя функцыі ў рамках дзейнасці школы.
Неабходныя кампетэнцыi:
- Вопыт працы і навучання лічбавай бяспекі ў некамерцыйным асяроддзі;
- Вопыт ў фарміраванні і рэалізацыі навучальных праграм;
- Вопыт праектнага менеджменту, уключаючы кіраванне бюджэтамі і арганізацыю мерапрыемстваў;
- Вопыт правядзення даследаванняў і каардынацыі камунікацый на розных узроўнях;
- Разуменне патрэб і інтарэсаў непрафесійных IT-карыстальнікаў/іц, асабліва ў сферы прыватнасці і прыватнасці дадзеных;
- Здольнасць ацэнкі розных інструментаў і прыкладанняў з пункту гледжання бяспекі, прыватнасці і выгоды выкарыстання;
- Разуменне і ўменне работы з сістэмамі лічбавай бяспекі;
- Веданне і выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій для абароны правоў чалавека;
- Добрыя навыкі міжасабовых стасункаў і здольнасць вырашэння праблем з выкарыстаннем практычнага падыходу;
- Здольнасць працы ў дынамічным, хутка зменлівым асяроддзі;
- Пільная ўвага да дэталяў і здольнасць працы ў сціслыя тэрміны;
- Магчымасць ездзіць у дзелавыя паездкі;
- Вольнае валоданне рускай і беларускай мовай, валоданне ангельскай мовай на высокім узроўні з магчымасцю размаўляць і пісаць.
Дадатковыя ўмовы:
- Месца: Вільня. Літва / Мінск, Беларусь;
- Занятасць: 50%.
Рэзюмэ і матывацыйныя лісты прымаюцца на электронны адрас belarus@humanrightshouse.org да 3 чэрвеня.