25 мая а 18:00 у Мінску адбудзецца Форум выпускнікоў замежных праграм. Запрашаюць усіх, хто вучыўся за мяжой па стыпендыяльных праграмах у адной з краін ЕС, Брытаніі ці ЗША, а цяпер вярнуўся на Беларусь і шукае аднадумцаў


Форум выпускнікоў адукацыйных праграм ESSYB, OESS, Erasmus, Chevening, DAAD, Visby, Swedish Institute, Kirkland, Visegrad, а таксама праграм ЗША праводзіцца з мэтай аб’яднаць беларусаў з замежным адукацыйным досведам, пашырыць сетку прафесійных кантактаў, сустрэць сяброў, калег і аднадумцаў.

Арганізатары форума – выпускнікі ESSYB – спадзяюцца, што прафесійныя кантакты дапамогуць хутчэй знайсці працу сваёй мары ці пачаць свой стартап / сацыяльны праект.

– Форум плануе сабраць беларусаў, хто пасля навучання за мяжой вярнуўся на Беларусь рэалізоўваць свае прафесійныя планы
– Форум – гэта пляцоўка, шанец сустрэцца з аднадумнацамі, пагутарыць на тэму далейшага прафесійнага развіцца
– Магчымасць пазнаёміцца з выпускнікамі замежых стыпендыяльных праграм – Erasmus, ESSYB, OESS, Chevening, DAAD, SI, Kirkland, Visegrad, FLEX, Community Connections, Maskie, Civil Society Leadership Awards
– Знайсці каманду і натхненне для сваіх ідэй і падзяліцца досведам
– Магчымасць прэзентаваць сваю ідэю ў коле спецыялістаў розных сфер
– Далучыцца да праектаў, якія ўжо робяць выпускнікі

Рэгістрацыя абавязковая.

Калі: 18:00, 25 мая 2018 г. 

Дзе: у прасторы “210 метраў” (вул. Чапаева, 3)

Мерапрыемства на Facebook.

Форум адбываецца пры падтрымцы ЕС.