РАДА разам з партнэрскай арганізацыяй “GOFor” (Турцыя) ладзяць кароткатэрміновы курс па адвакатаванню для актывістаў і актывістак з моладзевых арганізацый і ініцыятываў. 

Калі: 11 – 17 лістапада.

Перыяд рэалізацыі адвакатыўных кампаній да канца студзеня 2018г.
Галоўная мэта курса: узмацненне патэнцыялу грамадзянскай актыўнасці сярод маладых людзей.

Прафайл удзельнікаў і ўдзельніц:
– наяўнасць ідэі адвакатыўнай кампаніі;
– досвед працы ў моладзевай арганізацыі не менш, чым за 1 год;
– быць прадстаўніком/ прадстаўніцай каманды праекта, які будзе распрацаваны падчас курса.

Вашая арганізацыя, ці ініцыятыва павінна даслаць суправаджальны ліст на international@rada.fm з пазнакай у тэме “Суправаджальны ліст – “Трэнінгавы курса па адвакатаванню” не пазней, чым 6 кастрычніка.

Анкета па спасылцы.

Дэдлайн – 6 кастрычніка (23:59). Колькасць месцаў абмежавана.