Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” запрашае адказных і крэатыўных мэнэджэраў па сувязях з грамадскасцю прыняць удзел у конкурсе на пасаду «PR -мэнэджэр таварыства».

У абавязкі PR-мэнэджэра/кі ўваходзіць:

  • распрацоўка і рэлізацыя PR-стратэгіі і камунікатыўных планаў таварыства. Доўга і каротка тэрміновае планаванне PR -дзейнасці;
  • арганізацыя PR -мерапрыемстваў, асвятленне дзейнасці Зяленай сеткі на нацыянальным узроўні, праца з медыя, мэтавымі аўдыторямі і іншымі суб’ектамі знешняга акружэння Зяленай сеткі;
  • стварэнне PR -прадукцыі і падрыхтоўка гадавых справаздач і г.д.

Вакансія адчыняецца на палову стаўкі з магчымасцю павелічэння да поўнай з 01.01.2018г. Плануецца, што PR -мэнэджэр прыступіць да сваіх абявязкаў з 23 кастрычніка 2017 года.

«Зялёная сетка» гарантуе:

  • цікавую і творчую каманду;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат/ка мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе, а таксама сфармулявать 3 першыя крокі, якія мусіць зрабіць, прыступіўшы да працы. (Альбо: аргументавана сфармулявать 3 пункты, якія, на ваш погляд, зрабілі б экалагічную грамадскую дзейнасць больш прывабнай і цікавай для беларусаў).

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрас greenbelarus@gmail.com

Дэдлайн — 18 кастрычніка