Запрашаем вас 21 траўня на адкрытую дыскусію «Нябачныя дадзеныя пра моладзь», якую ладзіць Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» ў партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і Baltic Internet Policy Initiative.

Прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх і міжнародных арганізацый (OEEC, BIPI, YMCA, YWCA) прэзентуюць моладзевыя зрэзы сваіх даследаванняў і падзеляцца найбольш удалымі прыёмамі выкарыстання дадзеных.

Прадстаўніцы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый арганізуюць дыскусію пра тое, як уцягваць моладзь у свае праграмы, у якіх новых праграмах і паслугах маюць патрэбу маладыя людзі, як карыстацца дадзенымі даследванняў пра моладзь у працы сваей арганізацыі. Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаем усе арганізацыі (не абавязкова моладзевыя), якія працуюць з маладымі людзьмі.

Чакаем вас 21 траўня ў 18.00 у бізнес-клубе IМАГУРУ па адрасе вул. Фабрыцыуса, 4 (І паверх, безбар’ерны доступ).

Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца.

Больш падрабязную інфармацыю пра фармат сустрэчы, спікераў і спікерак шукайце неўзабаве на старонцы мерапрыемства ў Facebook.