Вялікая колькасць удзельнікаў і удзельніц Сакавіцкіх сустрэчаў сведчыць аб тым, што лакальныя суполкі жывуць і развіваюцца досыць высокімі тэмпамі. Адрэфліксаваць, засяродзіцца на найбольш паспяховых кейсах мясцовых ініцыятываў і прадставіць іх ролю – такія мэты ставілі перад сабой арганізатары круглага стала 13 сакавіка «Самаразвіццё лакальных супольнасцяў у Беларусі: лепшыя мясцовыя практыкі».

Сакавіцкія сустрэчы прайшлі ў Мінску 4-5 сакавіка пры падтрымцы Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці і міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі Pact. Арганізатарамі выступілі Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый, Установа «Новая Еўразія» і адкрыты Арганізацыйны камітэт.

Мы атрымалі істотна больш, чым чакалі, не толькі ў тым сэнсе, што мы разлічвалі на 150 удзельнікаў, а іх было 220. Мне падаецца, што тыя людзі, што прыйшлі на Сакавіцкія сустрэчы, імкнуліся эфектыўна выкарыстоўваць час, вучыцца адзін у аднаго, здабываць веды ад экспертаў, ад сваіх калегаў-таварышаў, было вельмі радасна, што менавіта на Сустрэчах людзі, якія ўпершыню бачылі адзін аднаго, падамаўляліся аб сумесных праектах,” – гаворыць Усевалад Рагойша, кіраўнік праектаў Установы “Новая Еўразія.

Андрэй Эзерын, сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «Гарадское развіццё», адзін з лідэраў неафіцыйнай суседскай супольнасці ў Асмалоўцы, адзначыў, што Сакавіцкія сустрэчы былі зроблены на добрым бізнэс-узроўні.

У Сакавіцкіх сустрэчах прынялі ўдзел 80 экспертаў і экспертак. Гэтыя людзі правялі 24 секцыі – майстар-класы, лекцыі, прэзентацыі. Калі 80 чалавек гатовыя на экспертнай аснове расказваць пра ўсе, што тычыцца мясцовых супольнасцяў (даследаванні супольнасцяў, выяўленне патрэбаў, актывізацыя), то гэта значыць, што есць тэма і нагода, і што Сакавіцкія сустрэчы арганізаваны своечасова,” – дапоўніла Святлана Зінкевіч, дырэктарка Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый.

Прысутнічыя згадзіліся, што мясцовыя ініцыятывы развіваюцца лепш, чым рэгіянальныя або нацыянальныя. “Бачна, што людзям проста вырашать маленькія і нескладаныя праблемы, напрыклад экалагічныя,” – адзначыла Марына Корж, спецыялістка па праграмнай дзейнасці Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый.

Актыўнасць насельніцтва ў вырашэнні лакальных праблемаў пацвярджае і папулярнасць Руху па ўборках несанкцыянаваных звалак “Зробім” – беларускай часткі міжнароднага руху «Let’s do it!». Па словах Хрысціны Чарняўскай, прадстаўніцы арганізацыйнага камітэту Руху, за два гады да Руху далучылася 24 тысячы чалавек.

Медыі звяртаюць усе больш увагі на тое, як вырашаюць праблемы мясцовыя суполкі, і дапамагаюсь ім адчуць важнасць зробленай працы. Вялікі попыт і цікавасць да дзейнасці суседскай супольнасці ў Асмалоўцы адзначае Андрэй Эзерын. За год працы актывістам і актывісткам удалося сфарміраваць журналісцкі пул. Дзяніс Кобрусеў, грамадская кампанія “Генплан – для мінчан!”, упэўнены, што “праца з журналістамі адзін з трох кітоў развіцця супольнасцяў і вырашэння праблемы”. Аднак не ўсе мясцовыя актывісты і актывісткі гатовыя да публічнасці.

Не толькі ўвагі медыяў не хапае для вырашэння праблемаў на месцах, часам не хапае дастатковай колькасці зацікаўленых, крытычнай масы, якая б вынесла праблему на паверхнасць.

Паводле eurasia.by.