Асамблея НДА Беларусі прапаноўвае рэгіянальным актывістам і актывісткам дапамогу ў арганізацыі азнаямляльнага візыту ў любую НДА Беларусі – паўдзельнічаць у імпрэзах і абмяняцца досьведам.

  • Вам спадабалася чужая цікавая ідэя?
  • Зацікавіла імпрэза, якая праводзіцца ў суседнім горадзе, вобласьці або ў арганізацыі падобнага профілю?
  • Вы натхніліся правесьці падобную падзею ў сваёй мясцовасьці, але перад гэтым хочаце атрымаць досьвед?

Асамблея НДА можа дапамагчы! Запоўніце анкету, і з вамі зьвяжуцца.

Паглыбляйце досьвед, пашырайце далягляды!