VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі аб’явіў прыём заявак. Мерапрыемства пройдзе 15–17 верасня 2017 г. у Варшаве (Польшча).
Да ўдзелу запрашаецца як інтэлектуальная супольнасць, так і шырокія грамадзкія колы Беларусі і іншых краінаў: эксперты/кі, журналісты/кі, грамадзкія актывісты/кі, студэнцтва.

Каб прыняць удзел у Кангрэсе, неабходна да 10 траўня запоўніць заяўку.

Падрабязную інфармацыю пра Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі глядзіце па спасылцы.

Паводле інфармацыйнай рассылкі Асамблеі НДА