4-5 сакавіка адбыліся Сакавіцкія сустрэчы грамадскіх арганізацый і ініцыятываў, на якія з’ехаліся ўдзельнікі і ўдзельніцы з 40 населеных пунктаў з усёй Беларусі.

Цягам двух дзён актывісты і актывісткі прымалі ўдзел у секцыях, дыскусіях і панэлях, прысвечаных вырашэнню праблемаў на лакальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях. Эксперты і эксперткі дзяліліся паспяховымі інструментамі працы ў супольнасцях і сучаснымі тэхналогіямі для павышэння эфектыўнасці дзейнасці ў арганізацыях і ініцыятывах. Вялікая частка Сакавіцкіх сустрэчаў была прысвечана досведу працы ў мясцовых супольнасцях і НКА, дзе ўдзельнікі і ўдзельніцы маглі даведацца пра асаблівасці працы ў розных ініцыятывах, узнікаючыя складанасці і ўнікальныя шляхі вырашэння праблемаў.

Асобным блокам стала Ноч правалаў, дзе галоўнай тэмай былі размовы пра памылкі і іх абмеркаванне, каб удзельнікі і ўдзельніцы маглі пераняць гэты досвед і пазбегнуць тыповых памылак у сваей дзейнасці. Сярод такіх прыкладаў:

  • Як мы рабілі рэкламу сваімі сіламі, а потым яе прыйшлось перарабіць;
  • Як мы працавалі ў мясцовай супольнасці, а яе жыхары пра гэта не ведалі;
  • Пра Пекін, ці дзе можна ўзнагароджваць людзей за актывізм?

Шчырыя размовы сталі працягам размоў з тымі, хто займаецца актывізмам. “Людзі-Кнігі” дзяліліся з Чытачамі сваімі гісторыямі, адказывалі на любыя пытанні і сваім уласным прыкладам паказывалі, што кожны/ая можа змяніць свет, галоўнае, не спыняцца. Так, Кнігі распавядалі пра тое, як не замірыцца з дыскрымінацыяй, а перамагчы яе; як пачаць сябраваць з жыхарамі свайго пад’езду і разам вырашыць стос праблемаў; як і навошта падымаць пытанне правоў жывёлаў, калі вакол непаразуменне і абыякавасць.

Тэматычныя секцыі, агульныя прасторы для камунікацый, новыя кантакты, ідэі для праектаў, конкурсы, натхненне, партнеры і партнеркі – гэта двухдзённае свята для грамадзянскай супольнасці, дзе размовы можна весці ў любым фармаце ад дыскусійных панэлей да нефармальнай камунікацый за кубачкам кавы.

Два дні плённай і прадуктыўнай працы сталі паказчыкам, што гэтыя сустрэчы — вялікі крок у развіцці сектара грамадскіх арганізацый і ініцыятываў і люстэрка таго, што яны могуць змяняць супольнасці.

Я считаю, что это стратегически важное мероприятие для сектора, дающее возможность поделиться экспертизой и познакомиться с организациями и инициативами со всей Беларуси! Даешь Сакавіцкія сустрэчы–2018!”

Мікалай Кванталіані, NewGroupMedia,
кансультант па пытаннях лічбавай бяспекі НКА

Очень плодотворно поработали. Появились новые ростки-идеи. Будем развивать и ждать плодов”.

Марына Аляксеенка, настаўніца, актывістка мясцовай супольнасці
аграмястэчка Башні Шумілінскага раёна

Много впечатлений, встреч, очень качественная аудитория, отличная организация и коммуникация. Мои комплименты!

Андрэй Эзерын, дырэктар сацыяльна-інфармацыйнай
установы «Гарадское развіццё»

Да сустрэчы на Сакавіцкіх сустрэчах!

Арганізатарамі Сакавіцкіх сустрэчаў з’яўляюцца: Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Новая Еўразія», Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» і адкрыты Арганізацыйны камітэт

Опубликовано Офис европейской экспертизы и коммуникаций 6 марта 2017 г.

 Арганізатарамі Сакавіцкіх сустрэчаў з’яўляюцца: Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Новая Еўразія», Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» і адкрыты Арганізацыйны камітэт