Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае спецыялістаў_к у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў_к, студэнтаў_к, перакладчыкаў_ц, беларусаў_к замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай да ўдзелу ў Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая ладзіцца з 20 жніўня па 1 верасня 2018 г.

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

  • Практыка беларускага маўлення. Заняткі, скіраваныя на актыўнае авалоданне навыкамі вуснага і пісьмовага маўлення, будуць праводзіцца ў групах паводле ўзроўняў.
  • Лекцыйны цыкл. Лектары МЛШБ – вядомыя беларускія даследчыкі – пазнаёмяць слухачоў з актуальнымі пытаннямі і праблемамі сучаснага беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры Беларусі.
  • Прадугледжана магчымасць індывідуальных кансультацый.

КУЛЬТУРНАЯ ПРАГРАМА

Наведванне музеяўвыстаўбібліятэк і іншых культурных устаноў краіны; сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры, мастацтва, навукі; тэматычныя вечарыны. Прадугледжаны пешыя і выязныя экскурсіі па гістарычных мясцінах Мінска і Беларусі.

АПЛАТА

Удзел у Летняй школе прадугледжвае арганізацыйны ўнёсак – 100 еўраДля беларусаў_к замежжа па рэкамендацыі беларускіх культурна-асветніцкіх арганізацый – 50 еўра.

Праезд, харчаванне, пражыванне (10–15 € за ноч у гасцініцы РІВШ) – за кошт удзельнікаў_ц.

ПАДАЧА ЗАЯВАК

Заяўкі на ўдзел у Школе трэба даслаць да 30 мая 2018 года на адрас: SkolaBel@mail.ru.

Падрабязней – па спасылцы.