Падчас Сакавіцкіх сустрэчаў 5 сакавіка з 10-00 да 12-00 у вас есць магчымасць пачуць праўдзівыя гісторыі ад тых, хто займаецца актывізмам і ад тых, хто іх падтрымлівае. Вас чакаюць шчырыя адказы на пытанні “Чаго варта, каб на цябе звярнулі ўвагу ў грамадстве?” і “Навошта імкнуцца нешта змяняць?”.

«Шчырыя размовы» — гэта магчымасць пражыць разам з кожнаю Кнігаю тыя моманты, якімі яны з розных прычынаў хочуць падзяліцца. Пачуць гісторыю Кнігі — значыць пражыць гэта ў сваіх думках. Кнігі й Чытачы — чужыя адно адному людзі і менавіта таму кожна гісторыя пражываецца вельмі глыбока.

Шчырыя размовы — фармат арганізацыі людзей і прасторы, пры якім Чытачы прыходзяць, абіраюць з прапанованага спіса (Каталога) Кнігу, запісваюцца да яе і ідуць «чытаць» на працягу 30 хвілін.

Кнігі, якія вы зможаце «прачытаць»:

Надзея Ількевіч

Магістарка сацыяльнага праектавання, кінапрадзюсарка, дарэктарка Цэнтра культурнага мэнэджмэнта, кампазітарка, удзельніца міжнароднай праграмы Tandem, сітарыстка.

Была ў 21 краіне. Працавала ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ. Арганізоўвала выставы і карпаратывы. Верыць у людзей і хоча зрабіць беларусаў і беларусак больш адказнымі і шчаслівымі. У размове распавядзе, як матываваць людзей паляпшаць гарады.

Аўдзевіч Аляксандр

32 гады, ніжняя параплегія. Любіць кітайскую ежу і пастаянна спрабуе пачаць жыццё спачатку. Змагаецца з дыскрымінацыяй і праблемамі безбар’ернага асяроддзя. Можа вельмі доўга плаваць і не баіцца новых кампаній. Марыць аб’ехаць увесь свет на хэндбайку.

Яўген Шаўко

Аўтар мноства сацыяльных праектаў для людзей з інваліднасцю. Стваральнік першага беларускага дапаможніка па безбар’ернаму асяроддзю. Аўтар сайта www.freeway.by (мапа даступнасці). Шчаслівы бацька.

Кацярына Дзятлава

Мэнджэрка праектаў USAID Belarus. Спецыялістка ў сферы распрацоўкі і кіравання праектамі, арганізацыйным развіцці, маніторынгу і ацэнкі. Каля 7 гадоў выкладала ва ўніверсітэце і 10 гадоў працавала ў сферы тэхнічнай дапамогі. Сваю асноўную задачу бачыць у тым, каб дапамагаць рэалізацыі лепшых ідэй для развіцця Беларусі. За апошнія 5 год прачытала больш за 500 праектных заявак і правяла больш за 300 сумоўяў па адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц праграмы Community Connections. Дакладна ведае, што нецікавых людзей і праектаў не бывае. Верыць, што разам мы можам зрабіць Беларусь лепей!

Елена Лінкевіч

Настаўніца гісторыі і сацыяльна-палітычных дысцыплін. Кіраўніца гуртка ў Цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Заозаступніца.
Марыць, каб у свеце не засталося бяздомных жывёлаў, у якіх жыццё складаецца выключна з болю, холаду і штодзённай барацьбы за выжыванне. Людзі могуць больш, чым проста бязлітасна націснуць на курок.

Настасся Жаўрыд

Праваабаронца жывёлаў і заснавальніца Цэнтра па абароне жывёлаў «Анімалекс»».
Жадае, каб “кліентаў” у яе стала меньш, а псіхатэрапія стала ўсвядомленым выбарам кожнага.

Аляксандра Шор

Актывістка із Жодзіна. З’яўляецца арганізатаркай штогадовых вясенніх суботнікаў. Стварыла эфектыўную сістэму самакіравання домам з актыўным удзелам жыльцоў.

Таццяна Сіпачова

Аб’яднала многакватэрны дом і дапамагла суседзям наладкаваць камунікацыю, каб вырашаць праблемы.

Запрашаем усіх зацікаўленых паразмаўляць з тымі, у каго ёсць досвед у рэалізацыі пэўных грамадскіх праектаў ці ініцыятыў, 5 сакавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Раў  (IBB) з 10-00 да 12-00.

Для ўдзелу неабходна толькі зарэгістравацца.

Секцыя “Шчырыя размовы” ладзіцца пры дапамозе ініцыятывы “Жывая бібліятэка.

Арганізатарамі Сакавіцкіх сустрэчаў з’яўляюцца: Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Новая Еўразія», Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» і адкрыты Арганізацыйны камітэт