Скончыўся першы дзень Сакавіцкіх сустрэчаў грамадскіх арганізацый і ініцыятываў. У першы дзень на мерапрыемства завіталі 212 чалавек, якія цягам дня прымалі ўдзел у дыскусіях і майстар-класах, абменівалісь кантактамі і дзялілісь сваім досведам у вырашэнні мясцовых праблемаў.

4 сакавіка ўдзельнікі і ўдзельніцы Сакавіцкіх сустрэчаў распачалі вясну і Зрабілі яе ярчэй і лепей!

5 сакавіка ў вас есць магчымасць далучыцца да Шчырых размоваў і пачуць праўдзівыя гісторыі ад тых, хто займаецца актывізмам і ад тых, хто іх падтрымлівае. Запаўняйце анкету і далучайцесь да тых, хто змяняе свет!

Сачыце за мерапрыемствам у Facebook і Instagram.

Арганізатарамі Сакавіцкіх сустрэчаў з’яўляюцца: Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Новая Еўразія», Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» і адкрыты Арганізацыйны камітэт