БНМС “РАДА” адкрывае конкурс на вакансію камунікацыйнага сакратара ці сакратаркі, іншымі словамі спецыяліст/кі па сувязях з грамадскасцю.

РАДА шукае:

— Чалавека, які лёгка і галоўнае хутка піша цудоўныя і змястоўныя тэксты, пасты, артыкулы.
— Чалавека, які настолькі любіць мову і педантычнасць, што можа ўбачыць самую незаўважную памылку ў тэксце.
— Чалавека, які захапляецца і ведае што, калі і як посціць у facebook, vk, instagram і іншыя модныя каналы інтэрнэту.
— Чалавека, які можа працаваць звыш нормы і пры гэтым захоўваць спакой і добры настрой.
— Чалавека, які хварэе моладзевымі праектамі і якому/якой не ўсё роўна!

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

— Досвед працы ў сферы сувязяў з грамадскасцю не менш за 2 гады.
— Разуменне і веданне некамерцыйнага сектара з фокусам на моладзевыя арганізацыі/ініцыятывы.
— Валоданне беларускай мовай.
— Не менш за сярэдні ўзровень валодання англійскай мовай.
— Упэненае валоданне асноўнымі кампутарнымі праграмамі (word, google-датасаванні, excel, графічнымі прыладамі і інш.).
— Крэатыўнасць, open mind і пазітыў.
— Магчымасць пачаць працу з лютага 2018 года.

Абавязкі:

— Штотыднёвая рассылка для сяброўскіх арганізацый РАДА.
— Камунікацыя з сяброўскімі арганізацыямі і партнёрамі.
— Пасты, артыкулы на сайт, у тым ліку ў ангельская версіі, сувязь са СМІ.
— Асвятленне мерапрыемстваў РАДА (прэс-рэлізы і артыкулы пасля заканчэння).
— Вядзенне пратаколаў з усіх працоўных сустрэч.
— Дапамога па патрэбах з лагістыкай.
— Дапамога з рэгістрацыяй і сустрэчай гасцей на ўсіх мерапрыемствах РАДА.
— Дапамога са скрынямі, вядзенне сайта.
— PR і прасоўванне брэнда РАДА сярод партнёраў і стэйкхолдараў.
— Удзел у планаванні, падрыхтоўцы і правядзенні ўсіх івентаў РАДА.

Ад БНМС «РАДА»:

— Гнуткі графік працы.
— Цудоўная крэатыўная і маладая каманда.
— Магчымасць вандровак, звязаных з працай, не толькі па Беларусі але ў замежжа.
— Цікавыя праекты і 100% магчымасць рэалізаваць нават самую крейзі ідэю.
Дасылайце свае CV з матывацыяй да 15 студзеня на скрыню queen.opolka@gmail.com

Адабраныя кандыдаты і кандыдаткі будуць запрошаныя на сумоўе.

Памер заробку будзе агучаны па выніках суразмоўя.