Праграма маладых прафесіяналаў ААН прымае заяўкі ад кандыдатаў і кандыдатак. Праграма дае магчымасць маладым таленавітым адмыслоўцам пачаць кар’еру ў якасці міжнароднага службоўца ў Сакратарыяце  Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Праграма складаецца з іспыта і розных курсаў прафесійнага развіцця. Іспыт праводзіцца адзін раз на год  для грамадзян/ак краін-удзельніц штогадовых трэнінгаў персаналу (спіс абнаўляецца кожны год).

Патрабаванні
•    быць грамадзянкай (грамадзянінам) краін-удзельніц;
•    мець вышэйшую адукацыю і дыплом першага ўзроўню, спецыяльнасць, пазначаная ў дыпломе, павінна адпавядаць тэматыцы іспыту, які збіраюцца здаваць кандыдат ці кандыдатка;
•    быць не старэйшымі за 32 гады;
•    вольна валодаць ангельскай і французскай мовамі.
У залежнасці ад набора супрацоўнікаў ААН, кандыдаты і кандыдаткі могуць здаваць адразу некалькі іспытаў. Апісанне абавязкаў і патрабаванняў розняцца ў залежнасці ад рэгіёна.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўдзел у праграме можна знайсці па гэтай спасылцы

Заяўкі прымаюцца да 19 ліпеня.
Задаць пытанне арганізатарам можна з дапамогай адмысловай формы

Крыніца ОДБ Брусель