З мэтай падтрымкі разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці і дэмакратыі ў Беларусі Амбасада Каралеўства Нідэрляндаў прапануе дзьве грантавыя праграмы: Фонду правоў чалавека і Нідэрляндзкага фонду рэгіянальнага партнэрства – Матра (НФРП – МАТРА). Амбасада будзе прапаноўваць гранты ня большыя за 25 000 эўра. Да ўдзелу запрашаюцца НДА і грамадзкія ініцыятывы.

Прыкладамi прымальных відаў дзейнасьці для НФРП – МАТРА зьяўляюцца: ініцыятывы па ўмацаваньні вяршэнства закону; ініцыятывы па ўмацаваньні грамадзянскай актыўнасьці; ініцыятывы па ўмацаваньні здольнасьці няўрадавых арганізацыяў уплываць на працэсы трансфармацыі; ініцыятывы, зьвязаныя са зьмяненьнем стаўленьня грамадзтва да правоў чалавека і інш.

У межах конкурсу Фонду па правах чалавека Амбасада Каралеўства Нідэрляндаў будзе падтрымліваць праекты зь відавочным ухілам на: абарону правоў чалавека; роўныя правы жанчынаў; роўныя правы ЛГБТ; свабоду слова, друку і інтэрнэту, свабоду рэлігіяў і перакананьняў і інш.

Заяўкі мусяць суадносіцца з апісанымі мэтамі праграмаў МАТРА і Фонду правоў чалавека; працягласьць праектаў не павінна быць даўжэйшая за 12 месяцаў; мэтавая група праектаў мусіць несьці частку выдаткаў ці працы.

Заяўкі на гранты мусяць быць пададзеныя на ангельскай мове (варта даслаць таксама беларускі ці расейскі варыянт) праз эл. адрас: war-belarus@minbuza.nl.

Арганізатары конкурсу просяць уважліва азнаёміцца з правіламі працэдуры падачы заяўкі.

Дэдлайн падачы заявак: 20 жніўня 2018.

Семінары пра грантавыя магчымасці ў Віцебску і Мінску

Амбасада Каралеўства Нідэрляндаў ладзіць дзьве інфармацыйныя сустрэчы пра конкурс грантаў з Кіраўніком аддзяленьня Амбасады Каралеўства Нідэрляндаў, часова павераным у справах, сп. Паўлам ван Oўствейнам.
Першая сустрэча пройдзе ў Віцебску 10 ліпеня з 11.00 да 12.30 у памяшканьні гатэля “Эрыдан” (вул. Савецкая 21/17). Пацьверджаньні прымаюцца да 9 ліпеня 2018, 11.00.
Другая сустрэча пройдзе ў Менску 17 ліпеня з 11.00 да 12.30 у памяшканьні гатэля Crowne Plaza, Queen conference hall, вул. Кірава 13. Пацьверджаньні прымаюцца да 16 ліпеня 2018, 11.00.
Пацьвердзіць свой удзел можна па эл. пошце War-Belarus@minbuza.nl.