З 16 па 18 лістапада ў Мінску адбудзецца Мінскі Форум XV, прысвечаны тэме: «Беларусь, Германія і ЕЗ: Усходняе партнёрства, грамадзянская супольнасць і эканамічныя зносіны”.

У гэтым годзе ў 15-ы раз прадстаўнікі і прадстаўніцы палітыкі, эканомікі і грамадства з Беларусі, Германіі і іх еўрапейскіх суседзяў сустрэнуцца ў беларускай сталіцы.

Калі вы жадаеце паўдзельнічаць у арганізацыі міжнароднага мерапрыемства, а таксама набыць новыя навыкі і досвед, мы запрашаем вас далучыцца да Мінскага Форуму ў якасці валанцёраў/ак.

Што трэба рабіць?

  • Сустракаць і рэгістраваць удзельнікаў і ўдзельніц Форуму;
  • Дапамагаць з тэхнічнай часткай (навушнікі для перакладу, мікрафоны, праектары і г.д.)
  • Рыхтаваць памяшканні для секцый і дапамагчы з уборкай;
  • Вырашаць тэрміновыя пытанні, якія ўзнікаюць падчас мерапрыемства.

Перавагай пры адборы валанцёрак і валанцёраў будзе добрае валоданне нямецкай ці ангельская мовай і магчымасць прысутнічаць на Форуме два дні (16 і 17 лістапада), а таксама на інфармацыйнай сустрэчы-арыентацыі 15 лістапада.

 

Для таго, каб стаць валанцёрам/кай Мінскага Форуму неабходна запоўніць анлайн-анкету.


Арганізатарам Мінскага Форуму XV з‘яўляецца Нямецка-беларускае таварыства (dbg e.V.). Арганізацыйныя партнёры ў Германіі: Фонд Конрада Адэнаўэра, Фонд Фрыдрыха Эберта і Фонд польска-нямецкага супрацоўніцтва. Супрацоўніцтва ў Беларусі вядзецца з Міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Йоханнеса Рау (IBB) у Мінску, Беларускім Інстытутам Стратэгічных Даследаванняў (BISS) і Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый, Мінск.