2 — 7 снежня 2018 года Namati збірае разам 60 маладых лідараў і лідарак ва ўніверсітэце Budapest’s Central European University для навучання на чацвёртым штогадовым курсе Legal Empowerment Leadership Course.

Дадзены курс прадастаўляе магчымасць навучацца ў першакласных спецыялістаў, спраўляцца з рэальнымі задачамі і развіваць рух па пашырэнню правоў і магчымасцяў. Ён падрыхтоўвае лідараў і лідарак, якім цікавы аспект пашырэння правоў і магчымасцяў. У аснове курса  абмен вопытам і ведамі і навучанне ў малых групах, дзе кожны атрымае магчымасць падзяліцца сваім меркаваннем і атрымаць парады і падтрымку, і дапамогу ў пераадоленні перашкодаў у сваёй працы.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прымаюцца заяўкі ад практыкаў, палітыкаў, даследчыкаў;
  • курс прызначаны для людзей, чыя праца і зацікаўленасць наўпрост звязаныя з пашырэннем правоў і магчымасцяў юрыдычных асоб: юрысты_кі і кіраўнікі_цы грамадскіх арганізацый, чыя праца накіравана на пашырэнне правоў і магчымасцяў; палітычныя лідары_кі і ўрадавыя чыноўнікі_цы, якія могуць уплываць на пашырэнне правоў і магчымасцяў; прадстаўнікі_цы агенцтваў развіцця, якія працуюць над пашырэннем правоў і магчымасцяў на міжнародным ці рэгіянальным узроўні; навукоўцы і даследчыкі_цы, зацікаўленыя пытаннем пашырэння правоў і магчымасцяў.

Арганізатары маюць лімітаваную колькасць стыпендый, якія выплачваюцца на конкурснай аснове.

Крайні тэрмін падачы анлайн заяўкі — 12 жніўня 2018.