Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый запрашаюць на семінар «Рэгістрацыя і фінансаванне некамерцыйных арганізацый: прававое рэгуляванне», які адбудзецца ў Мінску 21 чэрвеня.

Семінар складаецца з двух блокаў, на першы з якіх запрашаюць прадстаўнікоў і прадстаўніц ініцыятыў па стварэнні новых арганізацый грамадзянскай супольнасьці, на другі — прадстаўнікоў і прадстаўніц як незарэгістраваных ініцыятыў, так і зарэгістраваных арганізацый. Можна прыняць удзел у адным ці ў абодвух блоках. Падрабязней пра змест — на сайце арганізацыі.

Напрыканцы семінару ўдзельнікі ды ўдзельніцы атрымаюць магчымасць індывідуальных кансультацый па канкрэтных пытаннях, звязаных са стварэннем новых некамерцыйных арганізацый або з  прававым забеспячэннем фінансавання ўжо створаных арганізацый.

Удзельнікі і ўдзельніцы семінару-кансультацыі атрымаюць асобнікі выданняў, што былі выпушчаныя Цэнтрам прававой трансфармацыі ў межах «Прававой бібліятэкі НКА».

Арганізатары семінару будуць радыя вітаць на мерапрыемстве не больш за аднаго ці адну прадстаўніка ці прадстаўніцу ад адной арганізацыі. У выпадку, калі колькасьць заявак будзе большая за колькасьць месцаў на семінары, перавага будзе нададзеная ўдзельнікам і ўдзельніцам, чые заяўкі дэманструюць найбольшую зацікаўленасць у тэме семінару.

Семінар-кансультацыя адбудзецца 21 чэрвеня ў Мінску, з 12:00 да 18:00.

Пра месца правядзеньня і падрабязную праграму працы будзе паведамлена ўдзельнікам сэмінара дадаткова.

Каб падаць заяўку на ўдзел у сэмінары, трэба запоўніць электронную анкету.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у сэмінары — 19 чэрвеня (аўторак), 15:00. Пацверджанне ўдзелу будзе дасланае ўдзельнікам мерапрыемства 20 чэрвеня (серада) не пазьней за 11:00.