12 траўня каманда Лічбавай майстэрні запрашае на сустрэчу, прысвечаную тэме інтэграцыі модуля прыёма ахвяраванняў на сайты грамадскіх арганізацый.

На працягу апошніх 5 месяцаў айціваланцёры распрацоўвалі опэнсорснае рашэнне для прыёма ахвяраванняў грамадскімі арганізацыямі метадам эквайрынга (банкаўскімі карткамі), якія маюць уласныя сайты (лэндынгі). Модуль “Doika” ужо працуе. Арганізатарам хацелася б пашырыць яго выкарыстанне, а таксама абмеркаваць чаканні з мэтай яго паляпшэння.

На погляд Лічбавай майстэрні, выкарыстанне модуля дазволіць грамадскім арганізацыям:

  • хутчэй прымаць грошы на свой рахунак ад беларускіх грамадзян;
  • больш арыентавацца на свае мэтавыя групы і кола падтрымкі ўнутры краіны;
  • больш зарыентавацца на развіццё ўласнай лічбавай інфраструктуры;
  • у тым ліку актыўнасці на сваіх пляцоўках;
  • што у сваю чаргу падвысіць айці-адукаванасць і агульную эфектыўнасць арганізацый у выкананні сваіх мэтаў.

План сустрэчы:

  1. Прэзентуюць вынікі пілотнага выпрабавання модуля прыёма ахвяраванняў на працягу лютага-сакавіка.
  2. Прадэманструюць працэс устаноўкі, функцыянала і працы існуючага рашэння на асобным лэндынгу.
  3. Збяруць найбольш гарачыя чаканні аўдыторыі.
  4. Распавядуць планы каманды Лічбавай майстэрні па ўладкаванні модуля на бліжэйшы год.

Для каго?

  1. Грамадскія арганізацыі, якія маюць сайты і гатовы развіваць унутраны фандрайзінг на іх.
  2. Распрацоўшчыкі (бэкэнд, фронтэнд), якія жадаюць уцягнуцца ў працэс і пазнаёміцца з камандай, якая развівае праект дагэтуль.
  3. Медыя, якім цікава пашырыць навіны пра магчымасці, якія адкрываюцца для грамадскіх арганізацый пры прымянненні такога рашэння.

Дата: 12 траўня
Пачатак: 10:50
Працягласць: 2 гадзіны+
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

Падрабязней пра сустрэчу – па спасылцы.