Моладзь ад 16 да 30 год запрашаецца да ўдзелу ў абмене ERASMUS+ «Экатурызм: адкрый свой унутраны свет!»

Абмен пройдзе ў мясцовасці Кавільян паблізу Serra da Estrela і мясцовага прыроднага парка – дзіўнае месца, дзе ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць знаёміцца з прыроднымі мясцінамі за межамі свайго звычайнага ўяўлення і наведаюць жывыя прыклады экатурызму, рэальныя праекты, якія з’яўляюцца сапраўднымі мадэлямі ў духу прадпрымальніцтва – спалучэннем бізнеса, адпачынку і здаровага асяроддзя.

Перш за ўсё, гэта нагода задумацца аб турызме, які нясе адказнасць, нягледзячы на знішчэнне і эксплуатацыю навакольнага асяроддзя, здольнасць захоўваць прыродную і культурную спадчыну для будучых пакаленняў.

Дзе: COVILHÃ, Партугалія

Калі: 26 жніўня — 1 верасня 2018 г.

Для каго: моладзь ад 16 да 30 год; 10 удзельнікаў і ўдзельніц

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарамі.

Адбор ажыццяўляецца па наступных крытэрах:

  • жаданне / наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА «Добрая воля» / РГА «Надзея дзецям»
  • магчымасць камунікацыі на ангельскай мове
  • адпаведны ўзрост

Каб падаць заяву, трэба запоўніць анкету да 25 траўня.

Падрабязней пра абмен – па спасылцы.