Дапаможнік “Сацыяльны аніматар” складаецца з матэрыялаў, якія тычацца як тэарэтычных аспектаў самаарганізацыі дзейнасці людзей на карысць сваёй мясцовай супольнасці, так і канкрэтных інструментаў, з дапамогай якіх гэты працэс можна зрабіць больш эфектыўным.

Выданне адрасаванае найперш тым, хто працуе, альбо хацеў бы працаваць у якасці сацыяльнага аніматара/аніматаркі, а таксама тым, хто займаецца рэалізацыяй адукацыйных праграм для актывістаў і актывістак мясцовых супольнасцяў.

Дапаможнік знаходзіцца ў адкрытым доступе па спасылцы.

Паводле ГА «Цэнтр «Трэці сектар».