ГА “Цэнтар “Трэці сэктар” запрашае да ўдзелу ў Летняй школе для моладзевых працаўнікоў і працаўніц. Школа пройдзе 25-30 ліпеня ў Гарадзенскай вобласці. (далее…)

Учреждение «Новая Евразия» приглашает руководителей/ниц и специалистов/ок некоммерческих организаций и общественных инициатив различных сфер деятельности принять участие в тренинге 13-14 июня на тему «Управление организацией и дизайн проектов с учетом cross-cutting issues». (далее…)

14-18 чэрвеня ў Бычках на радзіме Васіля Быкава пройдзе моладзевы летнік, на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў.

Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць сумясціць супольную працу, навучанне і адпачынак: папрацуюць над аднаўленнем школы пісьменніка, паслухаюць лекцыі, паслухаюць выступленні беларускіх бардаў.

За будынкам школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры і валанцёркі працуюць над яе аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і тыя, хто паўдзельнічае ў летніку. Кожны дзень іх таксама чакаюць лекцыі, канцэрты, гульні, творчыя сустрчы пад адкрытым небам.

Летась перад удзельнікамі/цамі летніка выступалі Уладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Аляксандр Лукашук ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне удзельнікаў/ніц. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам і ўдзельніцам трэба запоўніць анкету да 10 чэрвеня.

 Дадатковыя інфармацыя: AITButsefal@gmail.com.

Нямецкі парлямэнт (der Deutsche Bundestag) сумесна з Freie Universität Berlin, Humboldt-Universität (Berlin), а таксама Тэхнічным унівэрсытэтам Бэрліну прапануе міжнародную парлямэнцкую стыпэндыю з сакавіка па  ліпень 2018 г. (далее…)

Маладыя дыпляматы і дзяржслужбоўцы запрашаюцца да ўдзелу ў трэнінгавай праграме па міжнародных стасунках і эўрапейскай інтэграцыі. Трэнінгі пройдуць 17 верасьня 2017 – 31 траўня 2018 г. у Эстонскай школе дыпляматыі.

Праграма ўключае тры модулі:
– Міжнародныя стасункі;
– Эўрапейскія дасьледаваньні;
– Дыпляматычныя дасьледаваньні.

Лектарамі школы будуць дасьведчаныя прафэсіяналы з Эстоніі, іншых эўрапейскіх краінаў і ЗША. Працоўная мова навучаньня – ангельская.

Патрабаваньні да кандыдатаў і кандыдатак:
– Узрост ня больш за 35 гадоў на момант падачы заяўкі;
– Ступень бакаляўра;
– Добрае валоданьне ангельскай мовай (advanced level);
– Зьяўляцца супрацоўнікам / супрацоўніцай дзяржаўнай або грамадзкай арганізацыі (досьвед – мінімум 1 год);
– Высокая матывацыя да навучаньня ў галіне міжнародных дачыненьняў і зьвязаных зь імі дысцыплінаў.

Кандыдату /кандыдатцы неабходна прадаставіць наступныя дакумэнты:
ESD-заяўку;
– CV на ангельскай мове;
– Матывацыйны ліст (1 старонка), у якім трэба растлумачыць, чаму жадаеце ўдзельнічаць, які папярэдні досьвед кандыдат / кандыдатка мае, як гэтае навучаньне зможа дапамагчы для кар’ернага разьвіцьця;
– Дыплём аб вышэйшай адукацыі і акадэмічныя посьпехі, пераклад дыплёму на ангельскую мову (можна незавераны варыянт);
– 1 пашпартны фотаздымак;
– Акадэмічны эсэй (1300-1500 словаў) на адну з абраных тэмаў: “Мае тры бачаньні будучыні зьнешняй палітыкі ЗША”; “Эўропа пасьля Брэксіту”; “Новае міжнароднае ўрэгуляваньне для Бліжняга Ўсходу”; “Куды ідзе Ўсходняе партнэрства”.

Каб прыняць удзел у конкурсе стыпэндыяў, неабходна падаць заяўку да 9 чэрвеня. Пасьля гэтага кандыдатаў з шорт-ліста запросяць на скайп-інтэрвію.

Стыпэндыя пакрывае выдаткі на навучаньне і прадугледжвае штомесячныя выплаты памерам 450 эўра. Стыпэндыятам аплачваюць выдаткі на пражываньне, мэдычнае страхаваньне, кошт візы. Выдаткі на праезд да Таліну не вяртаюцца.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

Паводле Adukacyja.Info (далее…)

«Либеральный клуб» 25 мая приглашает на панельную дискуссию на непростую и все более популярную тему гендерного равенства. Станет ли его в Беларуси больше после после принятия Национального плана действий по обеспечению гендерного равенства на 2017-2020 годы?  (далее…)

Моладзевыя работнікі і моладзевыя лідэры / лідэркі запрашаюцца на трэнінгавы курс “Прачынайся. Дзейнічай. Зьмяняй”, які пройдзе ў Эстоніі з 26 чэрвеня па 2 ліпеня. (далее…)

Прэмія Civil Society Leadership Awards (CSLA) прапануе фінансаваньне атрыманьня магістарскай ступені. CSLA аказвае непасрэдную падтрымку лідэрам і лідэркам тых краінаў, дзе грамадзянская супольнасьць сутыкаецца з праблемай дэфіцыту дэмакратычных практыкаў у пытаньнях мясцовага кіраваньня і сацыяльнага разьвіцьця.
 
Стыпэндыі даступныя для атрыманьня магістарскай ступені ў наступных галінах ва ўнівэрсытэтах па ўсім сьвеце: мэдыя і камунікацыі; культура, гісторыя і грамадзтва; дасьледаваньні ў галіне разьвіцьця; эканоміка; мэнэджмэнт у адукацыі і лідэрства; навакольнае асяродзьдзе і рацыянальнае выкарыстаньне прыродных рэсурсаў; правы чалавека і / або гендэрныя дасьледаваньні; права (уключаючы законы ў галіне правоў чалавека); палітыка і міжнародныя дасьледаваньні; ахова здароўя і мэнэджмэнт у ахове здароўя; дзяржаўная палітыка і кіраваньне; сацыяльная праца і сацыяльная палітыка.
 
Патрабаваньні да кандыдатаў і кандыдатак:
– Мець беларускае грамадзянства;
– Дэманстраваць сталасьць, гнуткасьць і лідэрскі патэнцыял у грамадзянскай супольнасьці;
– Мець выдатныя адзнакі і ступень бакаляўра;
– Валодаць мовай навучаньня (ангельская, нямецкая ці француская) на ўзроўні, неабходным для паступленьня ва ўнівэрсытэты-партнэры, з наяўнасьцю вынікаў стандартызаваных моўных тэстаў;
– Мець магчымасьць удзельнічаць у інтэнсіўнай акадэмічнай праграме ў ліпені або жніўні 2018 г. і пачаць навучаньне ў жніўні або верасьні 2018 г.
– Мець магчымасьць атрымліваць і падтрымліваць візу або дазвол на вучобу ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі прымаючай краіны;
– Дэманстраваць выразную рашучасьць вярнуцца ў сваю родную краіну або рэгіён, каб падтрымліваць разьвіцьцё адкрытага грамадзтва.
 
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 15 ліпеня 2017 г. запоўніць заяўку.
 
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы. (далее…)

Апублікавалі адказы на найбольш распаўсюджаныя пытанні што да конкурса праектных прапаноў: Спрыянне ў развіцці патэнцыялу і партнёрскіх адносін грамадзянскай супольнасці і мясцовых органаў улады Рэспублікі Беларусь (EuropeAid/154793/DD/ACT/BY). (далее…)

Тэма стыпэндыяльнай праграмы UNAOC 2017 году: Роля грамадзянскай супольнасьці і сродкаў масавай інфармацыі ў барацьбе зь нянавісьцю і заахвочваньне інтэграцыі. (далее…)