Рух «За Свабоду» запрашае на Летнюю Школу «Блізкая ўлада», якая пройдзе з 15 па 21 ліпеня ў Беластоку.
Удзельнікі і ўдзельніцы школы пазнаёмяцца з асаблівасцямі працы мясцовага самакіравання Польшчы і Беларусі, механізмамі правядзення кампаній па вырашэнню мясцовых праблемаў, паспрабуюць сябе ў ролі мэраў пад час дзелавой гульні, сустрэнуцца з кіраўніцтвам Беластоку, з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі беларускага нацыянальнага асяродка на Беласточчыне.

Студэнты і студэнткі Летняй Школы атрымаюць магчымасць наведаць фестываль музыкі маладой Беларусі«Басовішча» (Грудэк).

Навучанне на Школе Руху «За Свабоду» будзе найбольш цікавае тым, хто жадае даведацца пра механізмы прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні, пра адрозненні паміж сістэмамі самакіравання ў Беларусі і Польшчы, а таксама пра правядзенне кампаній па лабіяванню інтарэсаў лакальных супольнасцяў, альбо хоча паспрабаваць сябе ў якасці кандыдата ў дэпутаты/кі ці сябры каманды на мясцовых выбарах 2018 года ў Беларусі.

Перад удзельнікамі выступяць эксперты і эксперткі ў галіне палітологіі, эканомікі, журналістыцы, палітыкі з Беларусі і Польшчы, а таксама адбудуцца сустрэчы з кіраўнікамі мясцовых самакіраванняў Беласточчыны.

Узроставыя абмежаванні ўдзельнікаў і ўджзельніц: 18-30 год.

Дзеля ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 25 чэрвеня, адно з пытанняў якой гучыць так: «Чым павінна ў першую чаргу займацца мясцовая ўлада».

Вынікі адбору будуць абвешчаныя да 1 ліпеня.

Арганізатары бяруць на сябе аплату праезду, пражывання і дапамогу ў візавай падтрымцы.