23-28 жніўня 2018 года ў Славеніі адбудзецца трэнінг «EMPOWERING to EMPOWER» для моладзевых працаўнікоў/ніц і лідараў/к (без абмежавання ўзросту). Для падачы заявы запоўніць анкету да 15 сакавіка.

Умовы

  • Праезд, пражыванне і харчаванне – аплочвае арганізатар
  • Рэгістрацыйны ўнёсак – 100 еўра (вяртаюцца пасля паездкі)

Для каго?

Сустрэча для моладзевых лідараў/к і працаўнікоў/ніц, якія працуюць з беспрацоўнай моладзю і людзьмі, якія знаходзяцца ў неспрыяльных жыццёвых умовах.

У праекце прымаюць удзел прадстаўнікі Беларусі, Славеніі, Балгарыі, Італіі, Грэцыі, Партугаліі, Літвы, Румыніі і Турцыі.

Аб чым?

Мэта праекта заключаецца ў падрыхтоўцы моладзевых работнікаў/ніц і лідэраў/к да атрымання неабходных кампетэнцый для працы з беспрацоўнай моладдзю і моладдзю з эканамічна бесперспектыўных раёнаў. Бачанне праекта ў тым, каб удзельнікі маглі дапамагчы і накіраваць моладзь на шлях да жыцця, дасягаючы кар’ерных поспехаў і асабістага развіцця.

Для чаго?

Удзельнікі і ўдзульніцы навучальнай сустрэчы навучацца;

— заахвочваць моладзь да ўдзелу ў праграмах асабістага развіцця;

— дапамагаць моладзі уздымаць іх самаадзнаку прах дасягненні ў  асабістым развіцці;

— заахвочваць моладзь быць актыўным і адказным грамадзянінам;

— дапамагаць свядома і з разборам распачынаць працоўны шлях.

Крытэры адбору:

  1. веданне ангельскай мовы на камунікатыўным узроўні;

2) унясенне залогу за білет у памеры 100 еўра (вяртаецца пасля праекта)

3) наведванне арганізацыйных сустрэч перад моладзевым абменам (абавязкова)

4) без абмежавання ўзросту:

5) перавага аддаецца валанцёрам/кам МГА «Добрая воля» (кожны жадаючы можа стаць валанцёрам: у дадзены момант можна прымаць удзел у акцыях 12-16 сакавіка з 17.00-19.00; падамагаць настаўніку для дзяцей – кожную нядзелю 17.00-19.00)

Больш пабрабязна пра валанцёрства тут.

Умовы ўдзелу:

  • Праезд, пражыванне і харчаванне – аплочвае арганізатар

Віза для паездкі аплочваецца ўдзельнікамі/цамі, МГА “Добрая воля” дапамагае з атрыманнем. Білеты пакрывае МГА “Добрая воля” (самалёт з Варшавы). Да Варшавы даезд за свой кошт. Для падачы заявы запоўніць анкету да 15 сакавіка.

Спасылка на крыніцу.