РАДА разам з партнэрскай арганізацыяй «GOFor» (Турцыя) ладзяць кароткатэрміновы курс па адвакатаванню для актывістаў і актывістак з моладзевых арганізацый і ініцыятываў. 

Калі: 11 — 17 лістапада.

Перыяд рэалізацыі адвакатыўных кампаній да канца студзеня 2018г.
Галоўная мэта курса: узмацненне патэнцыялу грамадзянскай актыўнасці сярод маладых людзей.

Прафайл удзельнікаў і ўдзельніц:
— наяўнасць ідэі адвакатыўнай кампаніі;
— досвед працы ў моладзевай арганізацыі не менш, чым за 1 год;
— быць прадстаўніком/ прадстаўніцай каманды праекта, які будзе распрацаваны падчас курса.

Вашая арганізацыя, ці ініцыятыва павінна даслаць суправаджальны ліст на international@rada.fm з пазнакай у тэме «Суправаджальны ліст — «Трэнінгавы курса па адвакатаванню» не пазней, чым 6 кастрычніка.

Анкета па спасылцы.

Дэдлайн — 6 кастрычніка (23:59). Колькасць месцаў абмежавана.