Таварыства «Зялёная сетка» абнаўляе каманду і абвяшчае шэраг вакансій на пасады: галоўнага рэдактара/кі Зялёнага партала, рэдактараў/к Брэсцкага і Гродзенскага Зялёных парталаў, PR-мэнэджэра/кі, івэнт-мэнэджэра/кі, мэнэджэра/кі па працы з валанцёрамі і валанцёркамі.
1. Вакансія: «Галоўны рэдактар Зялёнага партала»
У абавязкі галоўнага рэдактара ўваходзіць:
- вызначэнне мэт і стратэгіі развіцця Зялёнага партала, карэкцыя рэдакцыйнай палітыкі;
- фарміраванне і кіраванне рэдакцыйнай камандай;
- кіраванне вытворчым працэсам рэдакцыі: праца з вэб-аналітыкай, наладжванне працэсу стварэння і распаўсюду кантэнту, рэдагаванне матэрыялаў, доўгатэрміновае і кароткатэрміновае планаванне, забеспячэнне пастаяннага росту наведвальнасці і г.д.;
- падрыхтоўка штомесячных справаздач.
Вакансія адкрываецца на поўную стаўку.
2. Вакансія: «Рэдактар Брэсцкага Зялёнага партала»
Абавязкі:
- кіраванне працэсамі напаўнення сайта: кантэнт-планаванне, напісанне і/ці рэдагаванне тэкстаў, маніторынг СМІ па тэматыцы рэсурса, стварэнне ўнікальных загалоўкаў, узгадненне з крыніцай інфармацыі;
- фарміраванне рэдакцыйнай палітыкі;
- фарміраванне рэдакцыйнай каманды: найм журналістаў, пры неабходнасці павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў;
- узаемадзеянне з падрадчыкамі (распрацоўшчыкамі, дызайнерамі, SEО-спецыялістамі);
- распрацоўка стратэгій прасоўвання сайта ў інтэрнэце;
- распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў (прэс-канферэнцый, брыфінгаў, конкурсаў і г.д.);
- падрыхтоўка штомесячных справаздач.
Вакансія адкрываецца на поўную стаўку.
3. Вакансія: «Рэдактар Гродзенскага Зялёнага партала»
Мы чакаем прафесіяналаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй, наяўнасцю стратэгічнага мыслення, досведам кіравання медыяпраектамі ад 2 гадоў і валоданнем сучаснымі інструментамі інтэрнэт-журналістыкі.
Абавязкі:
- кіраванне працэсамі напаўнення сайта: кантэнт-планаванне, напісанне і/ці рэдагаванне тэкстаў, маніторынг СМІ па тэматыцы рэсурса, стварэнне ўнікальных загалоўкаў, узгадненне з крыніцай інфармацыі;
- фарміраванне рэдакцыйнай палітыкі;
- фарміраванне рэдакцыйнай каманды: найм журналістаў, пры неабходнасці павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў;
- узаемадзеянне з падрадчыкамі (распрацоўшчыкамі, дызайнерамі, SEО-спецыялістамі);
- распрацоўка стратэгій прасоўвання сайта ў інтэрнэце;
- распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў (прэс-канферэнцый, брыфінгаў, конкурсаў і г.д.);
- падрыхтоўка штомесячных справаздач.
Вакансія адкрываецца на поўную стаўку.
4. Вакансія: «PR-мэнэджэр Таварыства «Зялёная сетка»
У абавязкі PR-мэнэджэра/кі ўваходзіць:
- распрацоўка і рэалізацыя PR-стратэгіі і камунікатыўных планаў таварыства; доўга- і кароткатэрміновае планаванне PR-дзейнасці;
- арганізацыя PR-мерапрыемстваў, асвятленне дзейнасці Зялёнай сеткі на нацыянальным узроўні, праца з медыя, мэтавымі аўдыторыямі і іншымі суб’ектамі знешняга акружэння таварыства;
- стварэнне PR-прадукцыі і падрыхтоўка гадавых справаздач і г.д.
Вакансія адкрываецца на палову стаўкі з магчымасцю павелічэння да поўнай з 1 жніўня 2018 года.
5. Вакансія: «Івэнт-мэнэджэр Таварыства «Зялёная сетка»
У абавязкі івэнт-мэнэджэра/кі ўваходзіць:
- арганізацыя публічных акцый Зялёнай сеткі гарадскога і нацыянальнага маштабаў;
- арганізацыя рэгіянальных конкурсаў на правядзенне акцый: падрыхтоўка палажэнняў аб конкурсах, прыём заявак, каардынацыя працэсу адбору заявак;
- каардынацыя рэгіянальных арганізатараў акцый: дапамога ў падрыхтоўцы, кансультацыі па пытаннях правядзення, напісанне справаздач;
- усталяванне партнёрскіх сувязяў сярод прадстаўнікоў бізнэсу, дзяржавы, грамадскага сектару.
Занятасць — 13 гадзін на тыдзень (1/3 стаўкі). Працоўная нагрузка размяркоўваецца згодна з гадавым календаром акцый: калі акцыі ёсць — івэнт-мэнэджэр/ка працуе больш, калі няма — менш.
6. Вакансія: «Мэнэджэр па працы з валанцёрамі/камі»
У абавязкі мэнэджэра/кі ўваходзіць:
- праца з базай валанцёраў: абнаўленне, запаўненне;
- арганізацыя працэсу далучэння да супольнасці валанцёраў прадстаўнікоў розных мэтавых груп онлайн і офлайн;
- вядзенне інфармацыйнай рассылкі, SMM, адбор матэрыялаў і запрашэнне да ўдзелу ў спецыялізаваных мерапрыемствах для валанцёраў;
- каардынацыя актыўнасці з удзелам валанцёраў: планаванне дзейнасці, правядзенне мерапрыемстваў для валанцёраў і г.д.
Занятасць — 20 гадзін на тыдзень (0,5 стаўкі).
Падрабязная інфармацыя пра вакансіі па спасылцы.
Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрас: recruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017 года.