Камандай праграмы Размеркаванне Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання сумесна з Праваабарончым цэнтрам «Вясна» і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў была падрыхтавана справаздача аб сітуацыі з размеркаваннем выпускнікоў і выпускніц у 2017 годзе.

Мэтай справаздачы з’яўляецца абагульненне фактаў парушэння заканадаўства і ціску на студэнтаў/ак і навучэнцаў, адлюстраванне рэальнай сітуацыі з размеркаваннем ў 2017 годзе, а таксама абгрунтаванне неабходнасці змяненняў заканадаўчай базы і правапрымяняльнай практыкі.

У межах справаздачы разгледжаны вынікі апытанняў выпускнікоў/ніц, а таксама анлайн-маніторынгу, якія ажыццяўляюцца на працягу ўсяго 2016/17 навучальнага года; самыя распаўсюджаныя праблемныя кейсы і выпадкі ціску на студэнцтва і навучэнцаў. Былі выяўленыя прабелы заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі размеркавання маладых спецыялістаў/ак.

Справаздача даступная па спасылцы.