Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (АБСЭ / БДІПЧ) запрашае на мерапрыемства па нарошчваньні патэнцыялу па эфэктыўнай камунікацыі і прамоцыі правоў чалавека ў эпоху лічбавых тэхналёгіяў для праваабаронцаў з 57 краін-удзельніц АБСЭ.

Мэта трэнінгу: навучыць праваабаронцаў самастойна выкарыстоўваць лічбавыя сродкі сувязі, расьсьледаваньні і інструмэнты дызайну для зносінаў і эфэктыўнага данясеньня інфармацыі аб правах чалавека, разьвіцьця больш цесных сувязяў з грамадзянамі і супрацьстаяньне нэгатыўным наратывам.

На мерапрыемстве ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца, як эфэктыўна выкарыстоўваць лічбавую сувязь, каб зрабіць свае галасы больш чутнымі.

Апошні тэрмін падачы заявак 16 кастрычніка.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.