Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне “АКТ” запрашае ў сваю каманду спецыяліста/ку па камунікацыях і адміністраванні сайта для працы ў праекце «Стрымліванне эпідэміі ВІЧ і скарачэнне захворвання і смяротнасці ад ВІЧ у Беларусі».

АКТ шукае чалавека, які/якая:

  • Мае адукацыю ў галіне інфармацыі і камунікацыі, сувязяў з грамадскасцю ці сумежных сферах;
  • Стварае змястоўныя, пісьменныя і цікавыя тэксты для сайта і кантэнт для сацыяльных сетак;
  • Разумее спецыфіку розных медыя-каналаў і валодае інструментамі для аналізу ўзаемадзеяння з аўдыторыяй;
  • Працуе з асноўнымі кампутарнымі праграмамі, інструментамі google, графічнымі прыладамі і прыладамі для апрацоўкі відэа;
  • Разумее, як дзейнічае сектар арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), ці марыць даведацца пра гэта падчас працы ў грамадскай арганізацыі.

Досвед працы і валоданне ангельскай мовай з’яўляюцца перавагамі пры адборы кандыдатаў/ак.

Асноўныя абавязкі:

  • Падрыхтоўка і публікацыя артыкулаў на сайце АКТа
  • Стварэнне кантэнту для сацыяльных сетак арганізацыі
  • Email-рассылкі
  • Інфармацыйнае суправаджэнне мерапрыемстваў праекта і падтрымка прафесійных сувязяў са СМІ
  • Падрыхтоўка матэрыялаў для бюлетэня “Разам”, які выдаецца Асацыяцыяй “БелСетка анціСНІД”
  • Рэдагаванне дакументаў, лістоў і іншых тэкстаў, афармленне прэзентацый і друкаваных матэрыялаў.

Каб прыняць удзел у конкурсе на вакансію, трэба даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на паштовую скрыню actngo.info@gmail.com не пазней за 5 сакавіка. У рэзюмэ абавязкова пазначце спасылкі на публікацыі ці іншыя створаныя вамі медыя-прадукты. Адабраныя кандыдаты/кі будуць запрошаныя на суразмоўе.

Больш падрабязная інфармацыя даступна на сайце АКТа па спасылцы.